украінскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Цімашчук (укр.: Анатолій Тимощук; нар. 30 сакавіка 1979, Луцк) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2000—2016).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Анатоль Аляксандравіч Цімашчук | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 сакавіка 1979[1][2][…] (45 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||
Рост | 181 см[3] | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Зеніт | |||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхаванец клуба «Валынь» з роднага горада Луцка. Адгуляўшы за гэты клуб два гады на дарослым узроўні, перайшоў у данецкі «Шахцёр». За час знаходжання ў Данецку замацаваўся ў асноўным складзе зборнай Украіны, быў прызнаны найлепшым футбалістам Украіны 2002 года. Тройчы дапамагаў гарнякам стаць чэмпіёнамі Украіны.
У 2007 годзе за 20 млн долараў (рэкордная сума на постсавецкай прасторы) перайшоў у расійскі «Зеніт», дзе адразу стаў капітанам. У 2009 годзе стаў іграком мюнхенскай «Баварыі». У «Баварыі» стаў часцяком выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы. Разам з мюнхенскім клубам стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2013 годзе. Адразу пасля перамогі пакінуў «Баварыю» і, нягледзячы на шматлікія прапановы іншых клубаў, вярнуўся ў «Зеніт».
Па заканчэнні тэрміну пагаднення з «Зенітам», 5 ліпеня 2015 года Цімашчук у якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з казахстанскім «Кайратам» тэрмінам на 1,5 гады[4]. З «Кайратам» стаў двухразовым віцэ-чэмпіёнам Казахстана, уладальнікам Кубка і Суперкубка краіны. У лістападзе 2016 па заканчэнні кантракта пакінуў «Кайрат»[5], а ў лютым 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.