3-і Папа Рымскі (76-79 — 88-92), святы From Wikipedia, the free encyclopedia
Анаклет, Клет (лац.: Anacletus (Cletus); ? — 88(90)) — біскуп рымскі (76(78)—88(90)).
Анаклет | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Anacletus PP. лац.: Cletus PP. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лін | ||||||
Пераемнік | Клімент I | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
каля 25 |
||||||
Смерць |
90-я |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб гэтым рымскім біскупе звестак яшчэ менш, чым аб яго папярэдніке Ліне. Так з «Царкоўнай гісторыі» Яўсевія Кесарыйскага вядома, што пераемнікам Ліна быў нейкі Анаклет, які стаў біскупам на другі год кіравання Траяна (81). Ірыней Ліёнскі таксама называе Анаклета пераемнікам Ліна.[1] Наогул у Яўсевія гэтае імя сустракаецца тройчы, прычым адзін раз ён цытуе Ірынея. Пры гэтым аб Анаклеце ён не паведамляе нічога, акрамя таго, што той быў біскупам пасля Ліна.[2] Але аб тым, колькі гадоў Анаклет быў біскупам, Яўсевій не піша. Магчыма, што звесткі Яўсевія зыходзяць толькі з сведчанняў Ірынея.
Іеранім Стрыдонскі (~347—420) прымячае, праўда, не без сумнення, што Лін і Анаклет былі другім і трэцім біскупамі пасля Пятра.[3] Тут аўтар строга трымаецца традыцыі Ірынея і Яўсевія. Старэйшы сучаснік Іераніма, буйнейшы знаўца ерасей свайго часу — Епіфаній Кіпрскі (307—403), прыводзіць некалькі іншыя звесткі. Другога рымскага біскупа ён заве не Анаклетам, а Клетам.[4] У сучаснай навуцы прынята лічыць, што гэта адна і тая ж асоба. Французскі гісторык хрысціянства Эрнест Рэнан прымячае, што Анаклета сталі зваць Клетам даволі рана і, як следства, лічылі іх за розных асоб. Дадзеная блытаніна тлумачыцца, верагодна, так, што ўжо ў старажытнасці аб другім біскупе Рыма ведалі вельмі мала. Варта таксама адзначыць, што Анаклета (Клета), у адрозненне ад Ліна не атаясамлівалі з новазапаветнымі персанажамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.