Амерыканскі легіён
арганізацыі ветэранаў вайны ў ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амерыканскі легіён (англ. American Legion) — арганізацыя ветэранаў Першай сусветнай вайны, арміі ЗША, створаная 15 сакавіка 1919 года[1]. Кіраўніцтва арганізацыі ажыццяўляецца выканакамам Легіёна і камандорам. У кожным штаце ЗША Легіён мае свой дэпартамент, які займаецца каардынацыяй дзейнасці пастоў, якія могуць знаходзіцца ў розных гарадах і акругах штата. Дэвіз арганізацыі: «За Бога і за краіну».
У розны час колькасць членаў арганізацыі вагалася ад 2 да 3 млн, у 2014 г. іх было 2,4 млн.