![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/1910SilkMillFire.jpg/640px-1910SilkMillFire.jpg&w=640&q=50)
Альфрэд Джон Кін
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кін.
Альфрэд Джон Кін (англ.: Alfred John Keene, 1864—1930) — брытанскі мастак-акварэліст, які працаваў у Дэрбі.
Хуткія факты Альфрэд Джон Кін, Дата нараджэння ...
Альфрэд Джон Кін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1864(1864) |
Дата смерці | 1930(1930) |
Падданства | Англія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/1910SilkMillFire.jpg/320px-1910SilkMillFire.jpg)
Альфрэд быў чацвёртым сынам фатографа Рычарда Кіна (Richard Keene), якіў выдаваў Derby Telegraph, братам акварэліста Уільяма Какстона Кіна (William Caxton Keene) і фатографа Чарльза Бароў Кіна (Charles Barrow Keene). З 1878 па 1895 гады ён вучыўся ў Мастацкай школе Дэрбі[1].
Разам з Чарльзам Альфрэд вёў сямейны бізнес пасля смерці бацькі. У 1887 годзе ён стаў заснавальнікам «Клуба замалёвак» (Derby Sketching Club)[2].
Малюнкі Кіна калекцыянаваў Альфрэд Гудзі (Alfred E. Goodey), які купіў іх 77 штук. У 1936 годзе Гудзі перадаў сваю калекцыю Музею і мастацкай галерэі Дэрбі[1].