Альмекі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Альмека-шыкаланка.
Альме́кі (ісп.: Olmeca) † — стваральнікі найстаражытнейшай культуры ў Цэнтральнай Амерыцы.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Альмекі † | |
Выява альмекскага правадыра | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Месаамерыка |
Мова | альмекская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы |
Закрыць
Яны з’явіліся на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва ў III тысячагоддзі да н.э. Невядома, адкуль яны прыйшлі. Таксама невядома, куды на пачатку нашай эры яны нечакана зніклі. У II тысячагоддзі да н.э. альмекі стварылі ўласную цывілізацыю. Яны пакінулі багатую культурную спадчыну, якая захоўвае ў сабе нямала таямніц і загадак. Два самых вядомых альмекскіх помнікі — Трэс-Сапотэс (Веракрус) і Ла-Вента (Табаска). Спадкаемцам альмекскай культуры з'яўляецца эпіальмекская. Прамым нашчадкам гэтай культуры стала цывілізацыя майя[1].