From Wikipedia, the free encyclopedia
Альма — рака ў Крыме[1]. Даўжыня 83 км, плошча басейна 635 км².
Альма | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 635 км² |
Расход вады | 1,2 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Крымскія горы |
• Каардынаты | 44°40′24″ пн. ш. 34°16′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Каламіцкі заліў |
• Каардынаты | 44°50′45″ пн. ш. 33°35′38″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Каламіцкі заліў |
Краіна | |
Код у ДВР | 21010000212106300000400 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана пры зліцці рэк Сарыс і Бабуганка на паўночных схілах Бабуган-яйлы, упадае ў Чорнае мора. Даліна ракі ў вярхоўі V-падобная, у вусці — асіметрычная. Рэчышча звілістае, утварае рукавы, вусце забалочана. Асноўныя прытокі: Сухая Альма (злева), Каса, Маўля (справа).
Жыўленне мяшанае, з перавагай дажджавога. Для воднага рэжыму Альмы характэрны частыя паводкі і павышэнні ўзроўняў (глыбіня павялічваецца да 2,5-5 м) у зімова-веснавы перыяд і малаводнасць (глыбіня ў межах 0,2-0,8 м) улетку і восенню. У снежні-сакавіку назіраюцца лядовыя ўтварэнні (шуга, заберагі), ледастаў бывае рэдка. Сярэдні расход вады 1,22 м³/с, максімальны — 114 м³/с. Модуль сцёку ў вярхоўі 27,6 л/с км², у сярэднім цячэнні — 5,0 л/с км². Летам перасыхае ў сярэднім на 2 месяцы, у засушлівыя гады да 6 месяцаў.
Для патрэб водакарыстання і арашэння створаны вадасховішчы. Вярхоўі ракі — у межах Крымскага прыроднага запаведніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.