Альдраванда пухіраватая[3], Альдраванда пузырчатая[4] (Aldrovanda vesiculosa) — водная насякомаедная расліна сямейства Расіцавыя (Droseraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Альдраванда пухіраватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aldrovanda vesiculosa L. (1753)

Сінонімы
  • Aldrovanda generalis E.H.L.Krause (1902) nom.illeg.
  • Aldrovanda verticillata Roxb. (1832)
  • Drosera aldrovanda F.Muell. (1877) nom.illeg.
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  173386
EOL  2886782
IPNI  321755-1
TPL  kew-5903
Закрыць

Агульная характарыстыка

Шматгадовая водная расліна без каранёў, з гарызантальна размешчаным ніткападобным крыху галінастым сцяблом даўжынёй З-15 см, свабодна плавае на паверхні вады. Лісце ў кальчаках па 6-9, круглаватае, каля асновы зрослае, з шырокімі і плоскімі клінападобнымі чаранкамі. Кожны ліст мае расшыраны чаранок з 4-6 шчацінкамі ў верхняй частцы і пласцінку з 2 акруглых палавінак з валаскамі па краі (лоўчы апарат) і стрававальнымі залозкамі пасярэдзіне. Кветкі дробныя, адзіночныя, пазушныя, белыя. Плод — шарападобная каробачка.

Харчуецца дробнымі воднымі жывёламі. Пры раздражненні палова ліста змыкаецца і заціскае здабычу. Ліст пры гэтым прымае форму бурбалкі. Працэс стрававання можа доўжыцца больш за месяц. Пасля гэтага ліст збольшага адмірае.

Распаўсюджанне

Належыць да монатыпічнага трапічнага роду. Сустракаецца як рэліктавы і магчыма заносны натуралізаваны палеатрапічны від ва ўмераных шыротах. Пашырэнне: Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Усходняя Азія, Індыя, Афрыка, Аўстралія. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах у Прыпяцкім Палессі і Паазер’і, на паўночна-ўсходняй мяжы сярэднеэўрапейскага фрагмента арэала. Месцы росту: эўтрофныя, сярэднемінералізаваныя азёрныя і рачныя затокі, старыцы, зарослыя суднаходныя і меліярацыйныя каналы, абводненыя балоты. Дэкаратыўная расліна.

Ахоўны статус

Хуткія факты
Thumb Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 
Закрыць

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993) і Украіны (2009). Водныя фармацыі альдраванды пухіраватай занесены ў Зялёную кнігу Украіны (1987) як «рэдкія, знікаючыя і тыповыя раслінныя супольнасці, якія маюць патрэбу ў ахове».

Ахоўваецца ў Літве і Польшчы. Уключаны ў Дадатак I да Бернскай Канвенцыі і ў Дадатак II да Дырэктывы Еўрапейскага Саюза аб месцах пражывання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.