Альберта Іглесіяс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбéрта Іглéсіяс Фернáндэс-Беры́дзі (ісп.: Alberto Iglesias Fernández-Berridi; 21 кастрычніка 1955, Сан-Себасцьян, Іспанія) — іспанскі кампазітар і кінакампазітар, найбольш вядомы, як аўтар музыкі для кіно. Іглесіяс неаднаразова супрацоўнічаў з папулярным іспанскім рэжысёрам Хуліа Медэмам, пісаў музыку да фільмаў Фернанду Мейрэліша, Джона Малкавіча, Стывена Содэрберга і Томаса Альфрэдсана, але найбольш вядомым з’яўляецца яго супрацоўніцтва з Педра Альмадоварам. Апроч таго, Іглесіяс вядомы сваімі канцэртнымі аранжыроўкамі, камернай музыкай і сімфанічнымі кампазіцыямі для балету.[1]
Хуткія факты Альберта Іглесіяс, Асноўная інфармацыя ...
Альберта Іглесіяс | |
---|---|
Alberto Iglesias | |
Альберта Іглесіяс (2013) | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Альберта Іглесіяс Фернандэс-Берыдзі |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1955(1955-10-21) (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Francisco Escudero[d] |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
Жанры | саўндтрэк |
Узнагароды | |
albertoiglesias.net | |
![]() |
Закрыць