прэзідэнт Францыі ў 1932—1940 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбер Лебрэн (фр.: Albert Lebrun; 29 жніўня 1871, Мерсі-ле-О, дэпартамент Мёрт і Мозель — 6 сакавіка 1950, Парыж) — французскі палітык, апошні прэзідэнт Францыі ў перыяд Трэцяй рэспублікі (1932—1940).
Гэтак жа як і яго папярэднікі, Гастон Думерг і Поль Думер, быў абраны на пасаду прэзідэнта з пасады старшыні сената Францыі. Да гэтага каля 30 гадоў удзельнічаў у палітычным жыцці на другарадных пасадах. Меў адукацыю горнага інжынера і пачаў палітычную кар'еру ў 1900 годзе як дэпутат ад Левай рэспубліканскай партыі, затым быў міністрам калоній. Падчас Першай сусветнай вайны быў на фронце, меў афіцэрскае званне і ўдзельнічаў у бітве пад Вердэнам, а пасля вайны стаў міністрам вызваленых тэрыторый і сенатарам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.