Аль-Халіфа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аль-Халіфа (араб. آل خليفة) — дынастыя кіраўнікоў Бахрэйна.
Кіраўнікі дынастыі з XVIII стагоддзя насілі тытул Хакім (уладар) Бахрэйна. У 1971 годзе, пасля абвяшчэння незалежнасці, Іса ібн Салман аль-Халіфа прыняў тытул эмір Бахрэйна.
Цяперашні кіраўнік дынастыі - Хамад ібн Іса аль-Халіфа - стаў эмірам Бахрэйна ў 1999 годзе, а ў 2002 годзе абвясціў сябе каралём Бахрэйна.