From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеўрыт (ад грэч. Αλεύρι — мука; англ.: aleurite, silt; ням.: Aleurit) — друзлая дробнаабломкавая асадкавая парода.
Алеўрыт складаецца пераважна з мінеральнага зерня (кварц, палявы шпат, лушчак і іншыя) памерам 0,01—0,1 мм, займаючы прамежкавае становішча паміж глінай і пяском (лёс, глей, пыл).
Паводле зерня адрозніваюць буйнаалеўрытавыя (0,05—0,1 мм) і дробнаалеўрытавыя або тонкаалеўрытавыя (0,01—0,05) разнавіднасці алеўрыта. Паводле мінеральнага складу — монамінеральны, алігамінеральны і полімінеральны.
Алеўрыт утвараецца на дне азёрных і марскіх басейнаў у зонах са слабарухомай вадой, паміж зонамі намнажэння пясчаных і гліністых адкладаў, у далінах і дэльтах рэк.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.