Александрыйская Праваслаўная Царква
From Wikipedia, the free encyclopedia
Александрыйская праваслаўная царква, афіцыйна — Патрыярхат Александрыі і ўсёй Афрыкі, таксама — Александрыйскі Патрыярхат (грэч. Πατριαρχεῖον Ἀλεξανδρείας καὶ πάσης Ἀφρικῆς) — памесная праваслаўная царква, якая займае 2-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных цэркваў.
Хуткія факты Патрыярхат Александрыі і ўсёй Афрыкі, Асноўная інфармацыя ...
Патрыярхат Александрыі і ўсёй Афрыкі | |
---|---|
Πατριαρχεῖον Ἀλεξανδρείας καὶ πάσης Ἀφρικῆς | |
Асноўная інфармацыя | |
Заснавальнікі | Апостал Марк |
Прызнанне аўтакефаліі | прызнана ўсімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі |
Прадстаяцель у наш час | Феадор II |
Цэнтр | Александрыя, Каір |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | Афрыка |
Мова набажэнстваў | грэчаская, англійская, арабская, французская, мясцовыя мовы краін Афрыкі |
Каляндар | Новаюліанскі каляндар / Юліянскі каляндар (у Нігерыі) |
Колькасць | |
Епархій | 29 |
Вернікаў | каля 7 млн. |
Закрыць
Юрысдыкцыя (кананічная тэрыторыя) — уся Афрыка (з прылеглымі астравамі). Афіцыйны тытул прадстаяцеля — Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі. З’яўляючыся адным з самых старажытных патрыярхатаў, паводле падання заснаваным апосталам Маркам, з 1920-х гадоў вядзе актыўную місіянерскую дзейнасць сярод насельніцтва трапічнай і экватарыяльнай Афрыкі.