![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B9%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258E%25D1%2588%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25BE..jpg/640px-%25D0%2590%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25B9%25D1%2581%25D0%25BA._%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25BF%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258E%25D1%2588%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25BE..jpg&w=640&q=50)
Алейск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алейск (руск.: Алейск) — горад (з 1939)[2] у Расіі, у складзе Алейскага раёна Алтайскага края. Насельніцтва 28,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1913 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на ўсходняй ускраіне Прыобскага плато, на рацэ Алей (левы прыток ракі Об)[2], за 125 км на паўднёвы захад ад Барнаула. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,6 °C, ліпеня +20,3 °C. Гадавая сума ападкаў — 444 мм.
Алейск, размешчаны сярод буйных сельскагаспадарчых раёнаў, з’яўляецца цэнтрам перапрацоўчай прамысловасці. У горадзе дзейнічае поўны цыкл перапрацоўкі ўсёй сельгаспрадукцыі, вырабленай у краі. Буйнейшым прадпрыемствам горада з’яўляецца ААТ «Алейскзернопродукт», якое займаецца мукамольна-крупяной вытворчасцю, выпрацоўкай алею і камбікармоў. Таксама ёсць вытворчасць мясной і малочнай прадукцыі, цукровага пяску.