![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/%25D0%259E%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2585%25D0%25BE.jpg/640px-%25D0%259E%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2585%25D0%25BE.jpg&w=640&q=50)
Аланхо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аланхо́ (якуцк.: Олоҥхо) — якуцкі гераічны эпас, адзін з найбольш старажытных эпасаў цюркскіх народаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/%D0%9E%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%85%D0%BE.jpg/320px-%D0%9E%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%85%D0%BE.jpg)
Эпас складаецца з многіх сказанняў, блізкіх паводле сюжэта, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тысяч вершаваных радкоў. На працягу стагоддзяў сфарміравалася асаблівая класічная традыцыя вуснай перадачы зместу. Прамовы герояў спяваюцца, а астатняя частка прамаўляецца. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя устаўкі. Словы персанажаў спяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструментальнага суправаджэння[1].
Аланхо адлюстроўваюць рысы патрыярхальна-радавога ладу, міжрадавыя і міжплемянныя адносіны якутаў[1]. Паколькі ў кожнага племені і буйнога рода якутаў меліся свае казачнікі і спевакі, якія спецыялізаваліся на перадачы «Аланхо», то ў нашы дні існуе шмат варыянтаў гэтага твора, якія захоўваюць адзіную сюжэтную лінію, але істотна адрозніваюцца паміж сабою. «Аланхо» апавядае пра подзвігі асілкаў боотур і часткова прысвечаны гістарычнаму часу да перасялення якутаў на тэрыторыю Якуціі.
У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злоснымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасці і мірнага жыцця. У Аланхо паяднаны фантастыка і гіпербалізацыя ў паказе асілкаў з рэалістычнымі апісаннямі побыту, шматлікія міфы старажытнага паходжання[1].
У 2008 г. ЮНЕСКА ўнясла «Аланхо» у спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.