From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцыз (ад фр.: accise[1]) — від ускоснага падатку, пераважна на прадметы масавага спажывання, а таксама паслугі. Уключаецца ў цану тавараў або цану на паслугі.
Акцызы вядомыя з старажытнасці, калі імі абкладаліся спажывецкія тавары з неэластычным попытам (напрыклад, соль). У 20 стагоддзі акцызамі пачалі абкладацца толькі тавары, шкодныя здароўю (алкаголь, тытунь) і прадметы раскошы. Акцызы сталі рэгулюючым падаткам.
Арганізацыі і прадпрымальнікі прызнаюцца плацельшчыкамі пры рэалізацыі падакцызнага тавару. Акцызамі абкладаюцца тавары, як спірт, спіртаўтрымальная прадукцыя (акрамя лекаў), алкагольная прадукцыя, піва, тытунёвыя вырабы, нафта, бензін, аўтамабілі і іншыя.
Плацельшчыкамі акцызаў выступаюць арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што займаюцца вытворчасцю падакцызнай прадукцыі або імпарцёрамі яе на тэрыторыю краіны. Пасля выплаты акцызу яны ўключаюць суму акцызу ў цану тавару і такім чынам вяртаюць яе сабе. Канчатковы спажывец лічыцца не плацельшчыкам акцызу, хаця цяжар ускладаецца менавіта на яго, а яго носьбітам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.