Акут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аку́т (лац.: acutus), о́ксія (стар.-грэч.: ὀξεῖα), востры націск[1] — дыякрытычны знак[en], /-падобная рыска над літарай. Выкарыстоўваецца ў грэчаскай, раманскіх, славянскіх і шматлікіх іншых мовах. У Юнікодзе прадстаўлены як U+0301. Прыблізна супадае па форме з друкарскім клавіятурным знакам — машынапісным апострафам.
Арфаграфія некаторых моў патрабуе абавязковай ці факультатыўнай расстаноўкі знакаў націску (акута або гравіса). Акут як знак націску выкарыстоўваецца ў некаторых сучасных еўрапейскіх мовах, якія маюць рухомы (нефіксаваны) націск.
У раманскіх мовах акут шырока выкарыстоўваецца для адрознівання адкрытых і закрытых галосных. У большасці арфаграфічных сістэм (за выключэннем партугальскай мовы) пазначае закрытую якасць галоснага.
У некаторых мовах выкарыстоўваецца для абазначэння даўгаты галосных (а таксама складаўтваральных зычных), тону, лагічнага вылучэння.