Далучэнне Прыбалтыкі да СССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Далучэнне Прыбалтыкі да СССР ці Акупацыя балтыйскіх дзяржаў — далучэнне незалежных балтыйскіх дзяржаў — Эстоніі, Латвіі і Літвы — у склад СССР, якое стала вынікам падпісання СССР і нацысцкай Германіяй у жніўні 1939 года дагавора пра ненапад паміж Германіяй і Савецкім Саюзам і Дагавора пра сяброўства і мяжу, сакрэтныя пратаколы, якіх зафіксавалі размежаванне сфер інтарэсаў гэтых дзвюх дзяржаў ва Усходняй Еўропе[1][2][3][4][5][6][7][8].
Дзеянні СССР ацэньваюцца як акупацыя з наступнай анексіяй[9][10][11][12][13][14][15][16][17].
Савет Еўропы ў сваіх рэзалюцыях ахарактарызаваў працэс уваходжання прыбалтыйскіх дзяржаў у склад СССР як акупацыю, гвалтоўную інкарпарацыю і анексію[18]. У 1983 годзе Еўрапейскі парламент засудзіў яго як акупацыю, і надалей (2007) выкарыстаў у гэтым дачыненні такія паняцці як «акупацыя» і «незаконная інкарпарацыя»[19][20][21]..
Тэкст прэамбулы Дагавора пра асновы міждзяржаўных адносін паміж Расійскай Савецкай Федэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай 1991 года[22] ўтрымлівае радкі: «адносячы да мінулага падзеі і дзеянні, якія перашкаджалі поўнай і свабоднай рэалізацыі кожным Высокім Дамоўным Бокам свайго дзяржаўнага суверэнітэту, быўшы ўпэўненымі, што знішчэнне Саюзам ССР наступстваў анексіі 1940 года, якія парушаюць суверэнітэт Літвы, створыць дадатковыя ўмовы даверу паміж Высокімі Дамоўнымі Бакамі і іх народамі».
Нягледзячы на тое што РСФСР у 1991 годзе прызнала дзеянні 1940 года як анексію суверэнных дзяржаў[23], афіцыйная пазіцыя МЗС Расіі палягае ў тым, што далучэнне краін Прыбалтыкі да СССР не супярэчыла нормам міжнароднага права па стане на 1940 год, а таксама што ўваходжанне гэтых краін у склад СССР атрымала афіцыйнае міжнароднае прызнанне. Гэта пазіцыя засноўваецца на прызнанні дэ-факта цэласці меж СССР на чэрвень 1941 года на Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцыях дзяржавамі-ўдзельнікамі, а таксама на прызнанні ў 1975 годзе непарушнасці еўрапейскіх меж удзельнікамі Нарады па бяспецы і супрацы ў Еўропе[24].