Акумулятар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акумуля́тар (лац.: accumulator — збіральнік, ад лац.: accumulo — збіраю, назапашваю) — прыстасаванне для назапашвання (акумуляцыі) энергіі з мэтай далейшага яе выкарыстання. У залежнасці ад віду энергіі адрозніваюць акумулятары:
- гідраўлічныя;
- механічныя (інерцыйныя);
- паравыя;
- пнеўматычныя;
- цеплавыя;
- электрычныя (найбольш пашыраны).