From Wikipedia, the free encyclopedia
Актуа́рый (англ.: actuary) — спецыяліст па страхавой матэматыцы (матэматычнай статыстыцы і тэорыі імавернасцей)[1], які валодае тэорыяй актуарных разлікаў. Займаецца распрацоўкай метадалогіі і вылічэннем страхавых тарыфаў, разлікамі, звязанамі з утварэннем рэзерву страхавых унёскаў па доўгатэрміновых відах страхавання, вызначэннем памераў выкупных[2] і рэдукаваных страхавых сум[3], а таксама пазык па дагаворах страхавання жыцця і пенсій. Актуарыі праводзяць ацэнку сістэм фінансавай бяспекі, надаючы адмысловую ўвагу іх складанасці, матэматыцы і механізмам функцыянавання[4]. Урадавы актуарый адказвае за пытанні нацыянальнага страхавання і пенсійных праграм[1].
Актуарый | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | актуарныя разлікі |
ISCO-08 occupation class | 2120 |
ISCO-88 occupation class | 2121 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У той час як гісторыя страхавання ўзыходзіць да антычнасці, канцэпцыі, неабходныя для навуковай ацэнкі і зніжэння рызык, бяруць свой пачатак у даследаваннях XVII стагоддзя па тэорыі верагоднасцей і ануітэтам[5]. Актуарыям XXI стагоддзя патрабуюцца аналітычныя навыкі, дзелавыя веды і разуменне чалавечых паводзін і інфармацыйных сістэм для распрацоўкі і кіравання праграмамі, якія кантралююць рызыку[6]. Фактычныя крокі, неабходныя для таго, каб стаць актуарыям, звычайна залежаць ад краіны. Аднак амаль усюды гэты працэс мае строгую структуру навучання ці здачы іспытаў, і для таго патрабуецца шмат гадоў.
Прафесія актуарыя нязменна лічыцца адной з самых запатрабаваных[7]. У розных даследаваннях, пачынаючы з 2010 года, пасада актуарыя неаднаразова займала першае ці другое месца рэйтынгу[8][9][10].
Яшчэ з моманту нараджэння цывілізацыі і па меры развіцця эканамічных сувязяў у грамадстве паступова выяўлялася неабходнасць раздзялення розных рызык. Напрыклад, людзі, якія ўсё жыццё жылі ў вёсцы, падвяргаліся рызыцы пажару, у выніку якой іх супольнасці ці сям’я маглі застацца без прытулку. Пасля з’яўлення бартару паўсталі больш складаныя рызыкі. Купцы, якія адпраўляліся ў гандлёвыя паездкі, неслі рызыку страты давераных ім тавараў, сваёй маёмасці ці нават свайго жыцця. Пасярэднікі ў гандлі будавалі склады, што падвяргала іх фінансавай рызыцы. Першасныя пастаўшчыкі ў хатніх гаспадарках рызыкавалі заўчаснай смерцю, інваліднасцю ці немаччу, што магло б прывесці да голаду іх утрыманцаў. Атрыманне крэдыту было абцяжарана, калі крэдытор турбаваўся пра немагчымасць пагашэння крэдыту ў выпадку смерці ці немачы пазычальніка. Усё гэта спараджала неабходнасць утварэння інстытута страхавання[11].
Галоўным чынам веды актуарыя выкарыстоўваюцца ў страхавым і інвестыцыйным бізнесе — у абедзвюх прафесіях неабходна ацэньваць верагоднасці грашовых плыняў.
У страхавым бізнесе актуарый займаецца:
У інвестыцыйным бізнесе ў задачы актуарыя ўваходзіць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.