From Wikipedia, the free encyclopedia
Акцёр (фр.: acteur, лац.: actor — выканавец[1]; ж. род актрыса[2], акцёрка[3]) — выканавец роляў у драматычных спектаклях і кіно, радзей у оперных, балетных, эстрадных і цыркавых прадстаўленнях.
Акцёр | |
---|---|
Адпавядае дзейнасці | акцёрскае мастацтва[d] |
Святы-заступнік | Genesius of Rome[d] |
ISCO-08 occupation class | 2655 |
EntitySchema for this class | Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 324: Невядомы тып сутнасці.. |
ISCO-88 occupation class | 2455 і 2655 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акцёрскае мастацтва бесперапынна эвалюцыянавала. Да пачатку XX стагоддзя ў акцёрскай гульні пераважалі шаблоннасць характараў і тыпажоў. Рэвалюцыю ў акцёрскім майстэрстве здзейсніў заснавальнік МХАТа Станіслаўскі. Ён заклікаў акцёраў адчуваць, што адчувае герой, літаральна «залазіць у яго шкуру». Унутраны свет герояў пачаў мець большае значэнне, чым дэкарацыі тэатра і строй гарнітураў.
Аснову акцёрскай творчасці складае прынцып пераўвасаблення. Існуюць паняцці вонкавага і ўнутранага пераўвасаблення, якія, аднак, могуць быць падзеленыя толькі ўмоўна. Па сутнасці, гэта два бакі складанага творчага працэсу, змешчаныя паміж сабой у цеснай узаемасувязі. Падчас пераўвасабленняў дзеянне, думка і пачуццё знаходзяцца ў непарыўным адзінстве. Акцёр звяртаецца да дапамогі грыма, касцюма (у некаторых відах тэатра — да дапамогі маскі), выпрацоўвае інтанацыі, жэсты, хаду, міміку, якія перадаюць з той або іншай ступенню жыццёвай пэўнасці або тэатральнай умоўнасці знешнасць і манеру паводзін адлюстроўваемай ім асобы. Але сапраўднае пераўвасабленне складаецца не толькі ў тым, каб перадаць на сцэне вонкавае аблічча персанажа: акцёр раскрывае духоўны свет свайго героя, паказвае яго характар, выяўляе яго думкі і перажыванні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.