Грым (ад фр.: grimer — падмалёўваць твар) — мастацтва змяняць вонкавы выгляд акцёра, пераважна яго твар, з дапамогай грыміравальных фарбаў, пластычных і валасяных наклеек, парыка, прычоскі і інш.; адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза. Характар грыму ў тэатры і кіно залежыць ад мастацкіх асаблівасцей твора, рэжысёрскай канцэпцыі, задумы акцёра і стылю афармлення спектакля.
У кіно мастацтва грыму мае спецыфіку: улічваюцца ўмовы аператарскай тэхнікі, асаблівасці кінаплёнкі, характар асвятлення. Буйны план на экране асабліва ў каляровым кіно патрабуе крапатлівай работы грымёра-мастака.
У цырку грым як адзін са сродкаў стварэння акцёрскага вобраза выкарыстоўваецца прадстаўнікамі жанру клаунады.
Гісторыя
Гісторыя грыму ў тэатры узыходзіць да старажытных народных абрадаў і гульняў, якія вымагалі ад удзельнікаў вонкавага пераўвасаблення. Народныя акцёры Сярэднявечча — скамарохі, жанглёры і інш. — размалёўвалі твар сажай, сокам раслін. У XV—XVI стст. удзельнікі прадстаўленняў карысталіся фантастычнымі маскамі і прымітыўна-рэалістычным грымам. Тэатр класіцызму XVII—XVIII стст. стварыў ідэалізаваны, абагульнены грым. Развіццё рэалізму ў рускім тэатры XIX ст. садзейнічала росквіту мастацтва грыму, стварэнню грыму-партрэта; грым стаў адным з істотных кампанентаў рэжысёрскай задумы спектакля. З таго часу існуе прафесія мастака-грымёра.
Беларусь
У беларускім тэатры развіццё грымёрскага мастацтва звязана з імёнамі буйных акцёраў, якія непасрэдна удзельнічалі ў стварэнні грыму (Г. Глебаў, Б. Платонаў, С. Бірыла, У. Крыловіч, П. Малчанаў, A. Кістаў, А. Ільінскі). Значны уклад у станаўленне мастацтва грыму зрабілі беларускія мастакі-грымёры С. Школьнікаў, Р. Волкаў, А. Буднік, В. Навіцкая, С. Пінхасік, B. Міронава, Л. Звездачотава і інш.
У беларускім кіно і на тэлебачанні развіццю мастацтва грыму садзейнічалі грымёры Р. Храпуцкі, У. Дзяменцьеў, У. Белавусаў, А. Чартовіч і інш.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.