![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Belaj%25C4%2597s.jpg/640px-Belaj%25C4%2597s.jpg&w=640&q=50)
Азёры (заказнік)
ландшафтны заказнік у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азёры — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці. Заснаваны ў 1990 годзе для захавання ландшафтнага комплексу з рэдкімі відамі раслін і жывёл, стабілізацыі гідралагічнага рэжыму р. Котра і інш. Плошча заказніка складае 21 852 га.
Азёры | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Гродзенскі і Шчучынскі раёны, Гродзенская вобласць |
Плошча | 852 га |
Дата заснавання | 1990 |
Сайт | gpu-ozera.by/index.php/r… |
Пераважаюць падтаежныя барэальныя і водна-ледавіковыя ландшафты з эолавымі і камавымі градамі, азёрамі (Белае, Зацкава, Малочнае і інш.). Рэльеф раўнінны, пласкахвалісты з астраўкамі камавых узгоркаў, западзінамі і катлавінамі азёр. Глебы дзярнова-падзолістыя. Лясы хваёвыя і вытворныя драбналістыя.
У флоры каля 320 відаў сасудзістых раслін, у Чырвоную кнігу занесены сон-трава, чарамша, мнаганожка звычайная, купальнік горны, лілея кучаравая і інш. У фаўне 130 відаў птушак, у Чырвонай кнізе — малая паганка, чорны бусел, скапа, дзербнік, пустальга звычайная, курапатка белая, няясыць даўгахвостая, каршачок, уліт вялікі і інш.