Азбест
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азбест (ад грэч. ἄσβεστος — неразбуральны), у 1920-я гады ўжываліся асбэст[1], азбэст[2] — зборная назва групы тонкавалакністых мінералаў з класа сілікатаў. У прыродзе гэта агрэгаты, што складаюцца з найтонкіх гнуткіх валокнаў. Ужываецца ў самых розных галінах, напрыклад у будаўніцтве, аўтамабільнай прамысловасці і ракетабудаванні.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Asbestos2USGOV.jpg/320px-Asbestos2USGOV.jpg)
Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што ўсе віды азбесту з'яўляюцца канцэрагенамі, якія выклікаюць фіброз лёгкіх і ракавыя захворванні[3][4][5].