Аграрнае грамадства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аграрнае грамадства — паняцце, што характарызуе даіндустрыяльную стадыю развіцця грамадства ад узнікнення вытворчай гаспадаркі да прамысловага перавароту, прамысловай рэвалюцыі. Сінонімы аграрнага грамадства — «традыцыйнае грамадства» і «сялянскае грамадства». Тэрмін пачаў актыўна ўжывацца ў 1950—1960-я гады ў выніку пашырэння канцэпцыі індустрыяльнага грамадства. Аграрнае грамадства факусіруе сваю эканоміку перш за ўсё ў галіне сельскай гаспадаркі. Гэта адрознівае яго ад грамадства паляўнічых-збіральнікаў[1].