From Wikipedia, the free encyclopedia
Агародніцтва — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца распрацоўкай і паляпшэннем тэхналогій культывацыі гароднінных і бахчавых культур адкрытага і закрытага грунту, селекцыяй і насенняводствам, уключае таксама грыбніцтва
Агародніцтва — гэта галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вытворчасцю гародніны для спажывання ў свежым і перапрацаваным выглядзе, а таксама для перапрацоўчай прамысловасці. Як навука агародніцтва займаецца вывучэннем марфабіялагічных асаблівасцяў агароднінных раслін і тэхналогій іх вырошчвання.
Напрамкі даследаванняў:
Паводле «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства» (1786) Андрэя Меера:
«… Некаторыя з сялян маюць каля сваіх двароў, а часцей гумнаў, маленькія агароды, у якіх, аднак, акрамя простай зялёнай капусты (Brassica oleracea), агурочнай травы (Borago officinalis), морквы (Daucus carota), буракоў (Beta vulgaris), рэдзькі (Raphanus sativus), пастарнаку (Pastinaca sativa), рэпчатай цыбулі (Allium cepa), часнаку (Allium sativum) і цыбулі-батуна (Allium fistulosum), рускага бобу (Vicia faba), простага гароху (Pisum sativum), баршчэўніка звычайнага (Heracleum sphondylium), сніці (Дуднік лясны), гуркоў (Cucumis sativus) і зялёных, а іншы раз жоўтых, гарбузоў (Cucurbita) нічога болей не трымаюць.
У заможных, акрамя гэтага, расце на агародах і бульба, і чырвоная капуста , фасоля (Phaseolus) і розныя духмяныя расліны; паміж якімі заўсёды сустракаюцца „зоря“ — па-мясцоваму любіста (Levisticum officinale), калуфер (піжма) (Tanacetum balsamita) для выкарыстання ў бані, мяты (Mentha) розных сартоў — Mentha crispa і Mentha vulgaris, «мір» (духмяная лебяда) (Dysphania botrys), божае дрэўца (Artemisia abrotanum), «фіміям» (чабор) (Thymus vulgaris), просты (Carum carvi) і чорны кмен (чарнушка) (Nigella sativa), растуць па ўсім старостве чэбер (сатурэя) (Satureja hortensis) і па-мясцоваму шчэбрэц (мята блышыная) (Mentha pulegium), маяран (Origanum majorana) і ў некаторых бачыў я руту (Ruta graveolens).
З кветак пераважаюць перад усімі: стракатакветкавы базілік (Ocimum basilicum), наготкі (Calendula officinalis), аксаміткі (распасцёртыя) (Tagetes), жоўтыя шапкі (Tagetes erecta), царскія кучары (Lilium martagon); кавалерскія шпоры (Delphinium elatum) ці па-мясцоваму „каптурыкі“, гваздзік (галандскі ці садовы) (Dianthus caryophyllus), жоўтая лілея (Lilium bulbiferum) і сланечнік (Helianthus). У многіх можна знайсці некалькі загончыкаў з клубніцамі (Fragaria moschata) і суніцамі (Fragaria vesca).
Акрамя гэтых … у вёсцы Задобрасць усялякай англійскай агароднінай напоўнены агарод…»
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Groenteteelt(гал.) |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.