![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/RusAir_Tupolev_Tu-134.jpg/640px-RusAir_Tupolev_Tu-134.jpg&w=640&q=50)
Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011
From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011 — катастрофа 20 чэрвеня 2011 самалёта Ту-134А авіякампаніі РусЭйр, бартавы нумар RA-65691, які выконваў рэйс па маршруце Масква — Петразаводск. Самалёт разваліўся на часткі і загарэўся ад удара аб зямлю пры заходзе на пасадку ў складаных метэаўмовах непадалёк ад петразаводскага аэрапорта каля сяла Бесавец, прыкладна ў 600 м ад тарца ўзлётна-пасадачнай паласы. Адразу загінулі 45 з 52 людзей, што знаходзіліся на борце самалёта.
Хуткія факты Агульныя звесткі, Дата ...
Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011 | |
---|---|
![]() | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 20 чэрвеня 2011 |
Месца | |
Загінулыя |
|
Параненыя | 5 |
Авіякампанія | RusAir[d] |
Пункт вылету | Аэрапорт Дамадзедава |
Пункт прызначэння | Petrozavodsk Airport[d] |
Рэйс | ЦГИ-9605 (РЛУ-243) |
Закрыць
У катастрофе загінулі грамадзянін Беларусі Міхаіл Карпук[1], грамадзяне Расіі, ЗША, Украіны, Нідэрландаў і Швецыі. Сярод ахвяр — шэраг кіраўнікоў атамнай галіны Расіі:
- Сяргей Рыжоў — дырэктар-генеральны канструктар АКБ «Гідрапрэс»;
- Генадзь Банюк — намеснік дырэктара, галоўны канструктар АКБ «Гідрапрэс»;
- Мікалай Труноў — галоўны канструктар і начальнік аддзела парагенератараў і цепламеханічнага абсталявання АКБ «Гідрапрэс»;
- Андрэй Трафімаў — галоўны тэхнолаг АКБМ імя Афрыкантава;
- Валерый Лялін — начальнік упраўлення «Атамэнергамаша».