![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e4/Ajka_accident_d38e36f0e9_b.jpg/640px-Ajka_accident_d38e36f0e9_b.jpg&w=640&q=50)
Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі — экалагічная катастрофа, якая адбылася 4 кастрычніка 2010 года на буйным заводзе Ajkai Timfoldgyar Zrt па вытворчасці алюмінію ў раёне горада Айка, за 160 кіламетраў ад Будапешта. У выніку выбуху на заводзе была разбурана плаціна, якая стрымлівала рэзервуар з таксічнымі адходамі. Такім чынам, адбылася ўцечка прыблізна 1,1 мільёна кубаметраў таксічнага рэчыва — чырвонага шламу. У выніку прарыву плаціны затопленымі апынуліся тэрыторыі трох абласцей (Веспрэм, Ваш і Дзьёр-Мошан-Шопран). У раёне бедства венгерскімі ўладамі было абвешчана надзвычайнае становішча[1]. Станам на 5 лістапада ахвярамі аварыі сталі дзесяць чалавек.[2] Агульная колькасць пацярпелых у выніку разліву ядахімікатаў перавысіла 140 чалавек.[3]
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Toxic_Sludge_in_Hungary_2010.jpg/640px-Toxic_Sludge_in_Hungary_2010.jpg)
Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі | |
---|---|
![]() | |
Тып | Выбух, разліў шламу |
Прычына | высвятляецца |
Краіна |
![]() |
Дата | 4 кастрычніка 2010 |
Час | 12:25 |
Загінулых | 10 (1 згінуў без весткі) |
Пацярпелых | больш за 140 |
![]() |