![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Supremus_55_%2528Malevich%252C_1916%2529.jpg/640px-Supremus_55_%2528Malevich%252C_1916%2529.jpg&w=640&q=50)
Авангард
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Авангард (значэнні).
Аванга́рд (фр.: Avant-garde, «перадавы атрад») — абагульняючая назва плыняў у еўрапейскім мастацтве, што ўзніклі на рубяжы XIX і XX стагоддзяў, выяўлена ў палемічна-баявой форме (адсюль само імя, узятае з ваенна-палітычнай лексікі). Яго часовымі рамкамі прынята лічыць перыяд з 1870 па 1938 год. Авангард характарызуецца эксперыментальным падыходам да мастацкай творчасці, які выходзіць за рамкі класічнай эстэтыкі, з выкарыстаннем арыгінальных, наватарскіх сродкаў выражэння, падкрэсленым сімвалізмам мастацкіх вобразаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/Supremus_55_%28Malevich%2C_1916%29.jpg/640px-Supremus_55_%28Malevich%2C_1916%29.jpg)
Паняцце авангард у вялікай ступені эклектычна па сваёй сутнасці. Гэтым тэрмінам пазначаюць цэлы шэраг школ і напрамкаў у мастацтве, часам маюць дыяметральна процілеглую ідэйную аснову.