Абу Махдзі аль-Мухандзіс (араб. أبو مهدي المهندس; 1 ліпеня 1954(1954-07-01)[1], Басра3 студзеня 2020(2020-01-03)[2][1], Ірак[3]) — іракскі і іранскі палітычны і ваенны дзеяч. На момант гібелі займаў пасаду намесніка кіраўніка кааліцыі Сіл народнай мабілізацыі, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяннях супраць ІДІЛ. Па некаторых звестках, меў цесныя сувязі з Сіламі «Кудс», якія ўваходзяць у склад узброеных сіл Ірана. З’яўляўся камандзірам шыіцкага апалчэння «Катаіб Хезбала», а да гэтага супрацоўнічаў з Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі супраць рэжыму Садама Хусейна[4].

Хуткія факты Абу Махдзі аль-Мухандзіс, Дата нараджэння ...
Абу Махдзі аль-Мухандзіс
араб. أبو مهدي المُهندس
Thumb
Дата нараджэння 1 ліпеня 1954(1954-07-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2020(2020-01-03)[2][1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Сілы народнай мабілізацыі
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Касем Сулеймані (злева) і Абу Махдзі аль-Мухандзіс (справа).

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1954 года ў акрузе Абу-эль-Хасіб, мухафаза Басра, Ірак. Яго бацька быў грамадзянінам Ірака, маці — грамадзянкай Ірана. У 1977 годзе скончыў навучанне ў ВНУ, атрымаўшы дыплом інжынера, і ў тым жа годзе ўступіў у шыіцкай партыю Дава, якая выступала супраць урада баасістаў. Пасля таго, як Садам Хусейн забараніў дзейнасць партыі Дава, Абу Махдзі Аль-Мухандзіс у 1979 годзе ўцёк праз мяжу ў іранскі горад Ахваз, дзе быў створаны лагер для падрыхтоўкі іракскіх дысідэнтаў з мэтай зрынуць існы рэжым[5]. У 1983 годзе разам з Корпусам Вартавых Ісламскай рэвалюцыі арганізоўваў у Кувейце атакі на пасольствы краін, якія падтрымлівалі Ірак у Ірана-іракскай вайне[6]. У снежні збег у Іран праз некалькі гадзін пасля выбухаў бомбаў у пасольствах ЗША і Францыі ў Кувейце[4]. Пазней быў завочна асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання судом у Кувейце за арганізацыю тэрарыстычных актаў[6]. Пасяліўся ў Іране, ажаніўся з мясцовай жанчынай, атрымаў іранскае грамадзянства. Пазней быў прызначаны ваенным саветнікам Сіл «Кудс» і кансультаваў іх у ходзе арганізацыі нападу на іракскіх вайскоўцаў у Басры[5].

У 2003 годзе, пасля ўварвання ЗША і іх саюзнікаў у Ірак, вярнуўся на радзіму і стаў выконваць функцыі саветніка па бяспецы прэм’ер-міністра Ібрагіма аль-Джафара. У 2005 годзе быў абраны ў савет прадстаўнікоў Іраку дэпутатам партыі Дава ад мухафазы Бабіль. У 2006 годзе афіцыйныя асобы ЗША звярнуліся да прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі з просьбай выдаць ім арганізатара тэрактаў у Кувейце ў 1983 годзе. Абу Махдзі аль-Мухандзісу прыйшлося бегчы ў Іран[5][6].

У снежні 2011 года, пасля пачатку вываду амерыканскіх войск, вярнуўся ў Ірак і ўзначаліў шыіцкае апалчэнне «Катаіб Хезбала»[4], а затым стаў намеснікам кіраўніка «Сіл народнай мабілізацыі»[7].

31 снежня 2019 года дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа назваў яго, нароўні з Каісам Хазаімам, Хадзі аль-Амірам і Фаліхам аль-Фаядам, адказнымі за напад на амерыканскую дыпмісію ў Багдадзе[8].

3 студзеня 2020 года загінуў у выніку авіяўдару ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада. У ходзе гэтага нападу таксама загінуў генерал-маёр узброеных сіл Ірана Касем Сулеймані[9].

Пераслед

Абу Махдзі аль-Мухандзісу былі прад’яўлены абвінавачванні ў тэрарызме на тэрыторыі Кувейта ў 1980-х гадах[10][5]. У 2007 годзе ён быў завочна асуджаны кувейцкім судом да смяротнага пакарання[11] за ўдзел у арганізацыі выбухаў у 1983 годзе[6].

Быў унесены ЗША ў спіс міжнародных тэрарыстаў[12].

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  2. Les États-Unis tuent un puissant général iranien, l’Iran promet de le vengerLa Presse, 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3083289'></a>
  3. Dehghanpisheh, Babak (12 November 2014). "Special Report: The fighters of Iraq who answer to Iran". Reuters. Архівавана з арыгінала 3 снежня 2015. Праверана 10 студзеня 2020.
  4. Othman al-Mukhtar (4 January 2015). "Fugitive from international justice now militia leader in Iraq". al-Araby al-Jadeed English.
  5. Glanz, James; Santora, Marc (7 February 2007). "Iraqi lawmaker was convicted in 1983 bombings in Kuwait that killed 5". The New York Times. Праверана 17 August 2015.
  6. ساختار حشد شعبی عراق؛ تشکل نظامی مردمی(нявызн.). Tasnim News Agency (12 ліпеня 2015).
  7. US embassy siege leader was guest at White House during Obama presidency(недаступная спасылка). Al Arabiya English (3 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 10 студзеня 2020.
  8. Hassan, Falih; Rubin, Alissa J.; Crowley, Michael (2 January 2020). "Iraqi TV Reports Strike Kills Powerful Iranian Revolutionary Guard Commander". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 3 January 2020.
  9. Lawrence, John. Iraq Situation Report: May 23–25, 2015. understandingwar.org. Institute for the Study of War (26 мая 2015). Праверана 27 May 2015. See paragraph 5 of the report

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.