From Wikipedia, the free encyclopedia
Аборт (ад лац.: abortus — выкідыш), (медыцынскае азначэнне — abruptio graviditatis) — штучнае перарыванне цяжарнасці шляхам выдалення плода з маткі ў тэрмін да 22 тыдняў ад зачацця (да моманту, калі магчыма нараджэнне жыццяздольнага дзіцяці) альбо на больш познім тэрміне. Можа праводзіцца як медыкаментозным шляхам (правакаванне выкідыша) так і аперацыйным. Аборт уяўляе сабой мэтанакіраванае перапыненне цяжарнасці па медыцынскіх, сацыяльных альбо іншых прычынах.
Медыцынскі аборт | |
---|---|
| |
МКХ-10 | O04.0 O04.1 O04.2 O04.3 O04.4 O04.5 O04.6 O04.7 O04.8 O04.9 |
МКХ-9 | 635 636 |
DiseasesDB | 4153 |
MedlinePlus | 002912 |
MeSH | D000028 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2012 годзе ў Беларусі было выканана 28,6 тысяч абортаў усіх тыпаў, ці 24,9 аборта на 100 паспяховых родаў[1]. Гэты паказчык памяншаецца: у 2000 годзе было выканана 121,9 тысяч абортаў (128,7 на 100 родаў)[1].
Верагоднасць ускладненняў пасля аборту залежыць ад тэхналогіі яго выканання, якасці правядзення працэдуры і тэрміну цяжарнасці.
СААЗ распрацавала сістэму рэкамендацый па правядзенні аборту, закліканых максімальна знізіць рызыку ускладненняў у любой сітуацыі — у прыватнасці, паменшыць верагоднасць траўміравання тканін [2]. СААЗ рэкамендуе пашыраць прымяненне тэхналогій бяспечнага аборту: медыкаментознай і вакуумнай, — а хірургічны аборт праводзіць толькі ў выпадках, калі прымяненне іншых метадаў немагчыма. Існуюць і рэкамендацыі па тэхніцы правядзення хірургічнага аборту: у прыватнасці, рызыка нанясення траўмы пацыентцы істотна зніжаецца, калі праводзіцца медыкаментозная падрыхтоўка да аборту (тады шыйка маткі раскрываецца натуральна пад уздзеяннем спецыяльных прэпаратаў, а не прымусова з выкарыстаннем хірургічных інструментаў).
Рызыка ускладненняў пры хірургічным аборце таксама звязана з тэрмінамі правядзення аперацыі: так, верагоднасць перфарацыі сценкі маткі узрастае на 20 % кожныя два тыдні цяжарнасці [3].
Дакладных статыстычных дадзеных пра сувязь аборту з бясплоддзем у цяперашні час не існуе [3].
Ускладненні аборту падпадзяляюць на тры групы: раннія, познія і аддаленыя [4][5].
(Падчас аборту або праз 1 тыдзень)
(1 тыдзень — 1 месяц).
(Пазней 1 месяца).
Аборт — дачаснае самаадвольнае або наўмыснае спыненне цяжарнасці; царквой прызнаецца як свядомае і непасрэднае забойства людской асобы на пачатковай стадыі яе жыцця, што ахоплівае перыяд паміж зачаццем і нараджэннем, і ніколі не можа быць дазволена ні як мэта, ні як сродак да добрай мэты, бо гэта акт сур'ёзнай непаслухмянасці Богу як творцу і гаранту жыцця. З усіх злачынстваў супраць жыцця, якія можа ўчыніць чалавек, аборту характэрныя рысы, якія робяць яго злачынства асабліва цяжкім і вартым асуджэння; Каталіцкая царква і дакументы II Ватыканскага сабору акрэсліваюць яго разам з дзетазабойствам як жахлівае злачынства[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.