From Wikipedia, the free encyclopedia
Абло́га — спосаб вядзення ваенных дзеянняў дзеля авалодання крэпасцю (умацаваным горадам) або іншым пунктам крапаснога тыпу.[1] Аблога вядомая са старажытнасці, у навейшы час выйшла з ужытку (гл.далей гісторыя аблогі).
Вайна |
Ваенная гісторыя |
Эпохі войн |
Дагістарычныя · Старажытныя · Сярэдневяковыя Мануфактурныя · Індустрыяльныя · Сучасныя |
Баявыя дзеянні |
Паветраныя · Інфармацыйныя · Сухапутныя · Марскія · Касмічныя |
Узбраенні |
Бранетанкавае · Артылерыя · Біялагічнае · Кавалерыя Хімічнае · Электроннае · Пяхота Ядзернае · Псіхалагічнае · Касмічнае |
Тактыка |
На знясіленне · Партызанская |
Стратэгія |
Эканамічная · Ядзерная |
Структура ўзброеных сіл |
Структура ўзброеных сіл · Вайсковыя званні |
Лагістыка |
Ваеннае абсталяванне · Матэрыялы · Забеспячэнне |
Спісы |
Бітваў · Камандуючых · Аперацый Аблог · Тэарэтыкаў · Войн Злачынстваў · Узбраенняў · Пісьменнікаў |
У старажытнасці майстэрства аблогі (здабывання крэпасцей) абазначалі словам поліярцэтыка (грэч. poliorketes).
Гісторыя абложнага майстэрства вядзецца, разам з гісторыяй развіцця фартыфікацыі, ад старажытнасці.
Старажытны этап развіцця абложнага майстэрства характарызаваўся прымітыўным узроўнем развіцця ваеннай і будаўнічай тэхнікі, і, адпаведна, надзвычай вялікімі аб’ёмамі працы, якую выконвалі і абаронцы, ствараючы і абараняючы свае ўмацаванні, і нападнікі, спрабуючы іх здабыць. З іншага боку, тагачасныя грамадскія дачыненні давалі ў рукі праціўнікаў вялікія рэсурсы амаль бясплатнай працоўнай сілы (нявольнікі), і спрычыняліся да вялікай зацятасці абароны (пераможаных абаронцаў чакалі палон, няволя або смерць).[2]
Асноўнымі спосабамі здабывання крэпасці тады былі: раптоўны напад, штурм, блакада і паступовая атака.
Раптоўны напад рабіўся, звычайна, уночы, супраць слабога, няпільнага гарнізону, часам з дапамогаю здрады ці подкупу абаронцаў. Нападалі, звычайна, з некалькіх бакоў, імкнучыся авалодаць брамамі і ўпусціць у крэпасць асноўную масу войска. Адмысловых правіл не існавала, і вялікую ролю ў поспеху гралі хітрасць і выпадак. Спосабамі процідзеяння абаронцаў былі выстаўленне аховы і пільнасць гарнізона.[2]
Гл. таксама: аблога Троі.
Штурм рабіўся, звычайна, удзень і вялікімі сіламі, часам пасля выйгранай бітвы ў полі. Спачатку стральцы спрабавалі прагнаць абаронцаў з муроў, а іншыя атрады спрабавалі запоўніць роў разнастайнымі матэрыяламі і паставіць лесвіцы. Тады атакавалі ўдарныя атрады, часам з некалькіх бакоў адначасова (дэманстрацыі), і нават з боку мора. Адбіты штурм мог быць паўтораны некалькі разоў. Спосабамі процідзеяння абаронцаў былі спробы скінуць лесвіцы і паражэнне праціўніка кідальнымі снарадамі, кіпенем, гарачай смалой, нягашанай вапнай і г.д. Калі нападнікам удавалася ў рукапашным баі захапіць частку муру, яна трапляла пад абстрэл з суседніх вежаў. Абаронцы маглі рабіць вылазкі ў фланг і тыл абложнікаў.[2]
Блакада была даволі распаўсюджаным у старажытнасці спосабам авалодання крэпасцю. Толькі гэтым спосабам карысталіся грэкі ў перыяд міліцыйнага войска. Блакада забяспечвалася будовай навокал крэпасці дзвюх канцэнтрычных умацаваных пазіцый: звернутая вонкі цыркумвалацыйная лінія (лац.: circum навокал + vallare умацаваць) абараняла абложнікаў ад магчымай вонкавай дапамогі абаронцам, а звернутая ўнутр контрвалацыйная лінія (contra супраць, г.зн. насупраць цыркумвалацыйнай) засцерагала ад вылазак з крэпасці. Такім чынам, крэпасць ізалявалася і яе абароназдольнасць вызначалася запасам харчавання, па сканчэнні якога абаронцы былі змушаныя або здавацца або вырывацца з блакады. Т.ч., адзіным старажытным сродкам процідзеяння блакадзе было назапашванне прыпасаў.
Класічнымі прыкладамі блакады ў старажытнасці з’яўляюцца аблога Платэі і аблога Алезіі.
Паступовая атака ўжывалася звычайна супраць крэпасці, добра забяспечанай як гарнізонам, так і харчаваннем. Абложнікі імкнуліся павольна, але пэўна прасоўвацца наперад, несучы пры гэтым як мага меней страт. Гэта дасягалася паслядоўным знішчэннем сродкаў абароны дзеля скрытага і бяспечнага падыходу да муроў крэпасці. Такія дзеянні забяспечваліся, між іншым, выкарыстаннем абложных машын.
Агульнае развіццё паступовай атакі было такім, што спачатку крэпасць абкружалася, навокал будаваліся ўмацаваныя лагеры (на адлегласці каля 1 км, па-за дасягальнасцю абаронцаў) і контр- і цыркумвалацыйныя лініі. Непасрэдна атаку вялі, звычайна, адначасова ў некалькі кірунках. Кідальныя машыны бралі пад абстрэл абаронцаў, а падступныя машыны падводзіліся да муроў. Пасля канчатковага падаўлення абароны на выбраных участках мур разбівалі разбуральнымі машынамі, і ў пралом кіраваліся штурмавыя атрады. Іншым спосабам, штурм мог быць скіраваны супраць участкаў муроў і вежаў. Часам, дзеля больш паспяховага дзеяння прыступных машын, да муроў падводзілі высокі насып. Калі муры аказваліся цяжкадаступнымі або вельмі моцнымі, маглі спрабаваць разбурыць участак сцяны або вежу падкопам, або праз падкоп маглі пранікнуць унутр крэпасці, звычайна ўночы.
Адным з найбольш эфектыўных спосабаў процідзеяння паступовай атацы былі вылазкі, бо ўсе тагачасныя абложныя работы каштавалі вялікіх сіл і рэсурсаў. Будаваліся контрпадкопы (контрміны). Абложныя машыны падпальваліся, іх праца блакіравалася (таран запынялі крукамі, сцены абвешваліся фашынамі). Нападнікаў бралі пад абстрэл, аблівалі іх кіпенем, гарачай смалой, нягашанай вапнай. Пралом у муры часта абудоўвалі дадатковай агароджай, у крэпасці будавалі цытадэль. Адным з фактараў моцнай абароны ў старажытнасці быў удзел усяго насельніцтва, нават жанчын і дзяцей.
Прыкладамі авалодання крэпасцямі паступовай атакай у старажытнасці з’яўляюцца: аблога Газы, аблога Афінаў і Пірэя, аблога Паленцыі, аблога Халкідоніі, аблога Фідэнаў, аблога Веяў.
Наогул, у старажытнасці абарона крэпасці мела значную перавагу над атакай. Параўнальная магутнасць тагачасных абарончых збудаванняў была такой, што раптоўная атака ўдавалася вельмі рэдка, і не была рэдкасцю паспяховая абарона на працягу некалькіх гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.