From Wikipedia, the free encyclopedia
Абдала ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (араб. عبد الله بن عبد العزيز آل سعود; 1 жніўня 1924, Эр-Рыяд — 23 студзеня 2015 Эр-Рыяд) — кароль Саудаўскай Аравіі (Служка двух святынь) у 2005—2015 гадах. Сын першага караля Саудаўскай Аравіі Абдэль Азіза і яго восьмай жонкі Фахды (з племя шамар). У 1982—2005 гадах — наследны прынц, першы намеснік прэм'ер-міністра. З 1996 года — фактычны кіраўнік дзяржавы пры каралю Фахдэ, бо апошні перанёс шырокі інсульт і не мог цалкам выконваць свае абавязкі.
На момант смерці з’яўляўся старэйшым дзейнічаючым манархам.
Багацце манарха паводле стана на пачатак 2013 года ацэньвалася Forbes у $ 18 міліярдаў. Паказчыкам багацця караля стаў той факт, што ён вырашыў асабіста фінансаваць будаўніцтва станцыі метро ў Эр-Рыядзе, якая будзе ўпрыгожана залатымі пласцінамі[5].
Памёр 23 студзеня 2015 года пасля трохтыднёвай гаспітализацыі з нагоды пнеўманіі[6]. Пахаваны ў безыменнай магіле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.