From Wikipedia, the free encyclopedia
Вал — прасцейшая інжынерная загарода з землянога, каменнага ці снежна-ледзянога насыпу, звычайна з ровам спераду. Служыць перашкодай ад нападнікаў і сховішчам для абаронцаў. У шырокім сэнсе: сістэма ўмацаваных палос і пазіцый.
Таксама: элемент абарончых умацаванняў паселішча або частка крэпасці. Звычайна з ровам наперадзе, з брустверам і валгангам; часта — у некалькі (да трох і болей) абводаў. Часта дапаўняўся тынам і іншымі загародамі.
У старажытнасці — пераважна земляныя, часам жвіровыя. Пазней часта ўмацоўваліся каркаснымі драўлянымі канструкцыямі (клецямі, гароднямі, тарасамі). Часам драўляны каркас дапаўняўся канструкцыямі з неабпаленай цэглы. У яцвяжскіх гарадзішчах вонкавы схіл вала часта замошчваўся валунамі[1]. Земляны вал мог перабудоўвацца, цалкам ці часткова, у каменны, утвараючы вала-каменную крэпасць[2]. Германскія гарадзішчы ў часы рымскага заваявання (I ст. да н.э.) мелі валы, складзеныя з чаргаваных слаёў грунту, камення і бярвення[3].
Звычайны нахіл землянога вала быў каля 30°, жвіровага — да 50°, каменнага — да 70°[2]. Дзеля паляпшэння абарончых якасцяў вал мог эскарпіравацца (падрэзвацца знізу), што, аднак, было магчымым не з усімі відамі канструкцыйнага грунту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.