Абай (Абайскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абай (да 1961 — пасёлак Чурубай-Нура (каз.: Шерубай-Нұра)) — горад у Карагандзінскай вобласці Казахстана. Узнік як працоўны пасёлак у 1949 годзе ў сувязі з распрацоўкай заходніх пляцовак Карагандзінскага вугальнага басейна. З 2002 года — цэнтр Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці. Горад размяшчаецца за 8 км ад чыгуначнай станцыі Карабас, за 30 км на паўднёвы захад ад Караганды. Праз горад праходзіць аўтамабільная траса Караганда — Жэзказган — Кызыларда, злучаны ўпарадкаванымі дарогамі з гг. Шахцінскам, Саранью. Ля пасёлка Карабас блізу Абая праходзіць Жартаскі вадавод. Названы ў гонар Абая Кунанбаева.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасля крызісу 90-х горад апынуўся ў складаным сацыяльна-эканамічным становішчы, абумоўленым зачыненнем буйных прадпрыемстваў і эміграцыяй рускамоўнага насельніцтва. У дадзены момант г. Абай вярнуўся ў рэчышча развіцця і перажывае ўздым.