Іярам (цар іўдзейскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іярам (іўр.: יוֹרָם, יְהוֹרָם, Іегарам «Бог высокі»), сын Іасафата (Йегошафата) — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 851 па 843 г. да н.э. Паводле 2 Цар. 8:16, Іярам, цар Іўдзеі, стаў царом у пяты год Іярама, цара Ізраіля. Такім чынам, паколькі яшчэ быў жывы яго бацька Іасафат, то каля пяці гадоў Іярам быў суправіцелем у краіне. Іярам заняў пасад Іўдзеі ва ўзросце 32 гадоў і валадарыў 8 гадоў (2 Лет. 21:5). Адразу пасля ўзыходу на пасад новы цар загадаў забіць усіх сваіх братоў, а таксама некаторых князёў, каб замацаваць за сабой царства.
Хуткія факты Іярам, Нараджэнне ...
Іярам | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 881 да н.э. |
Смерць | 842 да н.э. |
Месца пахавання | |
Род | дом Давіда[d] |
Бацька | Іасафат, цар іудзейскі[1][2][…] |
Жонка | Гафолія |
Дзеці | Ахозія, цар іудзейскі[3] і Jehosheba[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць