From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісаўры́йская дына́стыя (грэч. Δυναστεία των Ισαύρων; дакладней — Сіры́йская) — дынастыя візантыйскіх імператараў, якія кіравалі ў 717—802 гадах.
Назва дынастыі — «Ісаўрыйская» — умоўная і звязана з мянушкай яе заснавальніка Льва III («Ісаўр»), хоць у рэчаіснасці яго род паходзіў не з Ісаўрыі, а з Сірыі.
Пры Ісаўрыйскай дынастыі, якая зацвердзілася пасля перыяду смут, становішча Візантыі ўмацавалася. Сфармавалася фемная сістэма правінцыйнага кіравання, заснаваная на падатковых павіннасцях і вайсковай службе свабоднага сялянства. Галоўным чынам было завершана падначаленне славянскіх пасяленцаў у Македоніі, Грэцыі і на Пелапанесе.
Імператары Ісаўрыйскай дынастыі (за выключэннем Ірыны) паспяхова ваявалі з арабамі і балгарамі. Умацоўваючы адзінства шматплемянной імперыі, падчас барацьбы з іконашанаваннем імперская ўлада канфіскоўвала багацці царквы і манастыроў.
Прадстаўнікі Ісаўрыйскай дынастыі на візантыйскім троне:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.