Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстыту́т сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 года.
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі | |
---|---|
Абрэвіятура | ІС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2 |
Адрас | Мінск |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | вывучэнне грамадства |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Мікалай Мыслівец |
Намеснік дырэктара па навуковай працы | Аляксандр Пасталоўскі |
Намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы | Мікалай Сухоцкі |
Вучоны сакратар | Наталля Сасноўская[2] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 16 студзеня 1990 |
Колькасць супрацоўнікаў | 67 (2020 год)[3] |
Асноўныя асобы | Яўген Бабосаў, Мікалай Бараноўскі, Алег Кабяк, Міхаіл Арцюхін[4] |
Матчыная арганізацыя | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Член у | Беларусь |
Папярэднік | Інстытут філасофіі і права |
socio.bas-net.by |
На 2020 год уваходзіў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[5]. Інстытут сацыялогіі аказваў наступныя паслугі: збытавое даследаванне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытанне грамадскай думкі, даследаванне перавагаў выбаршчыкаў і грамадска-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія даследавання, паслядыпломнае навучанне грамадазнаўцаў і падтрымка грамадазнаўчага даследавання[6]. З 2010 года выдае штогадовы «Сацыялагічны альманах» на англійскай, беларускай і рускай мовах[7]. У аспірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спецыяльнасці: гаспадарчае грамадазнаўства і народанасельніцтва; грамадская будова, грамадскія ўстоі і працэсы; палітычнае грамадазнаўства; грамадазнаўства культуры[8]. Сумесныя даследаванні ажыццяўлялі з навуковымі ўстановамі Літвы (Універсітэт Вітаўта Вялікага), Германіі, Расіі (Інстытут сацыялогіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[9].