From Wikipedia, the free encyclopedia
Інгамодэр (шведск.: Ingamoder) ― умоўнае імя, уведзенае шведскімі гісторыкамі для абазначэння дачкі Эйдмунда Старога, якая была жонкай караля Швецыі Стэнкіля і чыё сапраўднае імя невядома. Даслоўна перакладаецца на беларускую мову як «маці Інгэ» (гэта значыць маці караля Інгэ I Старэйшага)[3].
Інгамодэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Гунхільда Свейнсдоцір | ||||||
Пераемнік | Гюла | ||||||
Род | Мунсё[d] | ||||||
Бацька | Эймунд Стары | ||||||
Маці | Астрыд Ньяльсдоцір | ||||||
Муж | Стэнкіль[1] | ||||||
Дзеці | Інгэ I Старэйшы і Хальстэн[2] |
Гэтая жанчына нарадзілася каля 1025 года ў сям’і караля Эйдмунда і каралевы Астрыд. Выйшла замуж за Стэнкіля, які пазней атрымаў у спадчыну бацькоўскі тытул ярла. Па дадзеных некалькіх больш ці менш надзейных крыніц, у Стэнкіля было чацвёра сыноў[4]:
Сучаснымі генеалагамі вылучаюцца спекулятыўныя здагадкі аб тым, што Інгамодэр з’яўляецца той жа самай асобай, што і Інгема, аднак надзейных крыніц, якія пацвярджаюць гэтую версію, не існуе. Ігема была мясцовашанаванай святой, шанаванай у правінцыі Вестэргётланд, аднак, яна не была афіцыйна прызнана каталіцкай царквой. Вядомая ў першую чаргу ў сувязі з традыцыямі мясцовых каля калодзежа Інгема. Калодзеж Інгема (шведск.: Ingemo källa), размешчаны паміж гарадамі Шовдэ і Тыдахольм, уяўляе сабой крыніцу, якая, паводле некаторых здагадак, магла быць паганскай святыняй. Калодзеж абнесены каменем, яго памеры складаюць 1,2 × 0,6 метра. Пакрыты вапняковай плітой. З’яўляецца месцам паломніцтва, у XIX стагоддзі людзі кідалі ў яго манеты і верылі, што гэты рытуал даруе здароўе. Аднак самыя раннія згадкі аб гэтых звычаях датуюцца канцом XVII стагоддзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.