Ілюстрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілюстрацыя — візуалізацыя, такая як малюнак, фатаграфія або іншая праца, створаная з мэтай вылучыць суб'ект, а не форму. Ілюстрацыі тлумачаць і дэкаруюць тэкставае змесціва кнігі, часопіса, газеты.
Ілюстрацыі выкарыстоўваюцца для: перадачы эмацыйнай атмасферы мастацкага твора; візуалізацыі выяў герояў апавядання; дэманстрацыі аб'ектаў, апісваных у кнізе (батанічная ілюстрацыя); адлюстравання пакрокавых інструкцый у тэхнічнай дакументацыі (тэхнічная ілюстрацыя).
У наш час расце цікавасць да калекцыянавання арыгінальных ілюстрацый, выкарыстаных у кнігах, часопісах і постарах. Шматлікія музейныя выстаўкі, часопісы і галерэі мастацтваў вылучаюць месцы для ілюстратараў мінулага.
У свеце візуальных мастацтваў ілюстратараў шануюць звычайна менш у параўнанні з графічнымі дызайнерамі. Аднак, у выніку росту цікавасці да камп'ютарных гульняў і коміксаў, ілюстрацыі сталі вельмі папулярным і прыбытковым відам візуальнага мастацтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.