From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Аляксандравіч Фамін (22 студзеня (3 лютага) 1872, г. Арол — 12 чэрвеня 1936, г. Масква) — рускі і савецкі архітэктар, выкладчык, гісторык архітэктуры. Бацька архітэктара Ігара Фаміна (1904—1989 гг.) і мастака-графіка Іраіды Фаміной (1906—1964).
Іван Аляксандравіч Фамін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 22 студзеня (3 лютага) 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1936[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Дзеці | Ігар Іванавіч Фамін[d] і Q97664475? |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Масква, Кіеў |
Архітэктурны стыль |
мадэрн (1898—1905) неакласіцызм (1905—1917) Чырвоная дорыка (1920-я) |
Горадабудаўнічыя праекты | Забудова вострава Галадай у Санкт-Пецярбургу, 1911—1914 |
Нерэалізаваныя праекты | Наркамцяжпрам (1934), Курскі вакзал (1930) |
Навуковыя працы | Суаўтар «Гісторыі рускай архітэктуры» (рэд. І. Э. Грабар, 1909) |
Уплыў на | Mark Kirnarsky[d] і Mikhail Adolʹfovich Minkus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачаўшы работу ў стылі мадэрн, у пачатку 1910-x гг. Фамін стаў вядучым майстрам пецярбургскай неакласічнай школы. У 1920-я гг. распрацоўваў тэорыю і практыку «пралетарскай класікі». У 1920-я гг. стаў адным з заснавальнікаў сталінскай архітэктуры.
Па заканчэнні класічнай Александраўскай гімназіі ў Рызе, паступіў у Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт, які праз два гады пакінуў і паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У 1896 годзе быў выключаны з Акадэміі па палітычных матывах, працягнуў навучанне ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, затым у Парыжы, і праз год у Маскве здаў экзамен на права займацца архітэктурнай практыкай.
Працаваў у Маскве ў фірмах Л. М. Кекушава і Ф. В. Шэхцеля , у тым ліку на шэхцелеўскіх праектах асабняка Рабушынскага і рэканструкцыі Мастацкага тэатра. У 1900 годзе па замове Маскоўскага гандлёва-будаўнічага акцыянернага таварыства пабудаваў свой першы будынак у Скацертным завулку ; пазней удзельнічаў у іншых пабудовах Таварыства.
У 1902 годзе Фамін сумесна з І. Я. Бандарэнкам і Ф. В. Шэхцелем арганізаваў у Маскве выстаўку «Мастацтваў і архітэктуры Новага стылю». Аднак спробы стварэння «новай» супольнасці архітэктараў у тыя гады не ўвянчаліся поспехам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.