From Wikipedia, the free encyclopedia
Іберы́йска-каўка́зскія мо́вы, ці каўка́зскія мо́вы — умоўная назва сукупнасці каля 40 аўтахтонных (карэнных) моў Каўказа.
Каўказскія | |
---|---|
Таксон | геаграфічнае аб'яднанне моў |
Арэал | Каўказ |
Колькасць носьбітаў | каля 9 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі > Мовы Каўказа |
Склад | |
паўночнакаўказскія, картвельскія | |
Коды моўнай групы | |
ДАСТ 7.75–97 | кав 253 |
ISO 639-2 | cau |
ISO 639-5 | cau |
Пашыраны пераважна на Паўночным Каўказе, у Закаўказзі, Турцыі і Іране. Пытанне іх роднасці з іншымі мовамі свету канчаткова не высветлена.
Найбольш пашырана грузінская мова, якая мае старажытнае пісьменства.
Каўказскія мовы падзяляюць на 3 групы:
(паводле іншай класіфікацыі нахска-дагестанскую групу падзяляюць на 2 — нахскую і дагестанскую).
Грузінская мова, найбольш пашыраная з каўказскіх, мае старажытнае пісьменства на аснове ўласнага грузінскага алфавіта. Пасля 1917 года літаратурнымі сталі абазінская, абхазская, аварская, адыгейская, даргінская, інгушская, кабардзінская, лакская, лезгінская, табасаранская і чэчэнская. Алфавіты на арабскай і лацінскай графіцы, у 1936—1939 гг. пераведзены на рускую. Астатнія 25 моў бяспісьменныя (занская, сванская, бацбійская, убыхская і шэраг дагестанскіх моў).
Асаблівасць фанетыкі каўказскіх моў — багатая сістэма зычных (напрыклад, ва ўбыхскай мове 82 зычныя).
Марфалогія каўказскіх моў аглюцінатыўная (з элементамі фузіі ў нахска-дагестанскіх і з'явамі полісінтэтызму ў абхаза-адыгскіх мовах); прэфіксальны лад — агульнакаўкаўказская рыса словазмянення і словаўтварэння. Іменныя класы раней былі ўласцівы ўсім іберыйска-каўказскім мовам.
Асаблівасць сінтаксісу — наяўнасць эргатыўнай канструкцыі сказа.
Лексіка ўключае шмат агульных запазычанняў з арабскай, іранскай, цюркскіх і іншых моў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.