Іаан Дамаскін (~675, Дамаск — 4 снежня 749) — багаслоў, філосаф і паэт, адзін з так званых айцоў царквы.

Thumb
Іаан Дамаскін, гравюра В. Вашчанкі, 1702 г.
Хуткія факты Іаан Дамаскін, Асабістыя звесткі ...
Іаан Дамаскін
араб. يوحنا الدمشقي
Thumb
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 675[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 749[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Sarjun ibn Mansur[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці багаслоў, пісьменнік, клірык, філосаф, астраном, кампазітар
Мова твораў візантыйская мова[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Thumb
Іаан Дамаскін

Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям'і хрысціянскага веравызнання. Атрымаў рознабаковую энцыклапедычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г.зв. іконапаклоннікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладання, адстойваў тэзіс аб перавазе духоўнай улады над свецкай, быў завяршальнікам і сістэматызатарам грэчаскай патрыстыкі. Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай царквы на аснове Арыстоцелевай логікі, заклаў асновы схаластычнага метаду сярэднявечнай тэалогіі. Яго пяру належаць шматлікія творы філасофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўным была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыклапедыя філасофскіх і багаслоўскіх звестак, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне сярэдневяковай схаластыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова». Яму ж прыпісваецца аўтарства трактату «Граматыка славянскай мовы»[3]. Яго творы ў скарочаным выглядзе і перакладах былі пашыраны ў Заходняй Еўропе, у славянскіх краінах і на Русі. У гісторыю літаратуры Іаан Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі і ператварыў яе ў структуру, якая глыбока ўздзейнічала на ўяўленне чытача і слухача прадуманасцю і стройнасцю.[4]

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>
  2. Скарына Ф.: Творы… С. 182.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.