Ёдскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёдскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ёды.
Ёдскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шаркаўшчынскі раён |
Уключае | 42 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Ёды |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 17 ліпеня 1964 |
Дата скасавання | 15 кастрычніка 1960 |
Насельніцтва (2019) | 1 354 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад Іказненскага сельсавета Браслаўскага раёна перададзены 18 населеных пунктаў (Аляксандрынава, Анопаль, Астанава, Атраднае, Біейкі, Вуглы, Густаты, Дзірнічы, Маёраўцы, Пажаддзе, Рафалова, Рожава, Рудабісць, Рысевічы, Рэпішча, Солакаўшчына, Шыш-Навалока і Яйсаўка)[1]. 15 кастрычніка 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Корніцкага сельсавета[2], які пасля скасавання Шаркаўшчынскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Браслаўскага раёна.
17 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Корніца ў вёску Ёды, Корніцкі сельсавет перайменаваны ў Ёдскі[3]. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ёдскага сельсавета 35 населеных пунктаў[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутар Пунішча[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Амбросенкі, Астраўляне, Бабоўе, Буйкі, Бяседнае, Валожынкі, Глісценкі, Касцюкі, Лазоўка, Паяначы, Сасноўцы, Шурпакі і хутары Кулагі, Курычанкі)[6]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Курычанкі[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1286 чалавек[8], з іх 86,5 % — беларусы, 11,1 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (43 населеныя пункты) — 1354 чалавекі[10].