From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёган Гансавіч Эйхфельд (25 студзеня 1893 года, г. Пайдэ, Ліфляндская губерня, — 20 красавіка 1989 года, г. Талін, Эстонская ССР, СССР) — савецкі біёлаг-селекцыянер і дзяржаўны дзеяч, прыхільнік і паслядоўнік Лысенкі[2]
Ёган Гансавіч Эйхфельд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Johan Eichfeld | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўгуст Якабсан | ||||||
Пераемнік | Аляксей Аляксандравіч Мюрысеп | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ханс Круус | ||||||
Пераемнік | Арнальд Веймер | ||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1893
|
||||||
Смерць |
20 красавіка 1989 (96 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 13 студзеня 1893 года ў Пайдэ. У 1923 годзе скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе быў вучнем М. І. Вавілава.
У 1923—1930 гады быў арганізатарам і загадчыкам Хібінскага сельскагаспадарчага вопытнага пункта. У 1930—1940 гады пасля рэарганізацыі пункта стаў дырэктарам Палярнага аддзялення, а затым і Палярнай вопытнай станцыі Усесаюзнага інстытута раслінаводства (УІР). У 1935 годзе стаў акадэмікам УАСГНІЛ. У 1940—1951 гады займаў пасаду дырэктара УІР. З 1946 года акадэмік АН Эстонскай ССР, а ў 1950—1968 і яе прэзідэнт. З 1953 член-карэспандэнт АН СССР.
У 1958—1961 гады займаў пасады намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член КПСС з 1961 года. Дэлегат XXII з’езду КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—7-га скліканняў.
Сканаў 20 красавіка 1989 года ў Таліне.
Займаўся галоўным чынам праблемамі прасоўвання сельскагаспадарчых культур у раёны Крайняй Поўначы, меліярацыі і акультурвання балотных і мінеральных глеб поўначы і агратэхнікай. З’яўляецца аўтарам некалькіх хуткаспелых сартоў асноўных культур, раянаваных на поўначы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.