беларускі журналіст і палітык From Wikiquote, the free quote compendium
Сяргей Навумчык | |
Сяргей Ёсіфавіч Навумчык. | |
Нараджэнне | |
15 сьнежня 1961 Паставы, БССР, СССР | |
Грамадзянства | |
Беларусь | |
Род дзейнасці | |
журналіст |
Сяргей Ёсіфавіч Навумчык (15 сьнежня 1961, Паставы, БССР, СССР) — беларускі журналіст і палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ скліканьня.
З кабінэту прэзыдэнта Акадэміі навук Платонава ўсе пайшлі ў актавую залю. «Усе» — гэта Гарбачоў, Дземянцей, першы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў і другі сакратар Аляксей Камай, першы віцэ-прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч (Кебіч у тыя дні быў у замежжы), мэр Менску Герасіменка, сам Платонаў і яшчэ некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў. Уся гэтая публіка накіравалася ў прэзыдыюм, дзе, натуральна, месца для мяне не было». |
Усе месцы былі занятыя, людзі стаялі нават каля сьценаў, але першы шэраг крэслаў быў пусты (пэўна, «па інструкцыі» пакінулі для аховы). Па цэнтры гэтага першага шэрагу сядзеў толькі намесьнік міністра ўнутраных спраў Канстанцін Платонаў, мой віцебскі зямляк і стары знаёмы. — Сядай побач! — прапанаваў Канстанцін Міхайлавіч, і я пагадзіўся. Нашыя крэслы былі насупраць трыбуны, за якія-небудзь тры мэтры. |
Увосень 1996-га ў Нью-Ёрку ў мяне зьявілася магчымасьць выказаць Гарбачову думку, што замест таго, каб перадаверыцца пракамуністычнаму кіраўніцтву Беларусі і іншых рэспублік, яму варта было наладзіць наўпроставы кантакт зь лідэрамі народных дэмакратычных рухаў, у Беларусі — з Пазьняком, ва Ўкраіне — з Чарнавілам... Зрэшты, гэта ўжо б мала што зьмяніла ў лёсе імпэрыі — хіба што зрабіла б яе распад больш цывілізаваным. У тыя дні Гарбачоў прэзэнтаваў у ЗША кнігу сваіх мэмуараў, чарга па яе ў кнігарні «Barnes & Noble» на Пятай авэню абгінала квартал. |
А жывыя людзі ў Авальнай залі — мяняліся, тысячы дэпутатаў за шэсьць дзесяцігодзьдзяў — і сталінскія наркамы, і камісары НКВД, і былыя камандзіры партызанскіх атрадаў, і партыйныя сакратары, і генэралы, кіраўнікі буйных і дробных заводаў, дырэктары саўгасаў, зваршчыкі, даяркі, акторы, шоферы, мастакі, сьвінаркі, акадэмікі, ткачыхі, паэты... Розных прафэсіяў людзі — але адно агульнае: галасавалі на загад. І загад ішоў не ад тых, хто сядзеў у прэзыдыюме — а ад гаспадара Крамля, чый барэльеф доўгі час знаходзіўся ў цэнтры залі. Потым Сталіна замянілі на Леніна, але, як і раней, усё дыктавала Масква. І не маглі запярэчыць ні дэпутат Янка Купала, ні дэпутат Якуб Колас...[1] |
Беларуская незалежнасьць ў пачатку 1990-ых не была ў інтарэсах Захаду, і ў гэтай кнізе чытач ня знойдзе словаў падтрымкі ідэі дзяржаўнасьці з боку заходніх палітыкаў — у 1991 годзе яны не прагучалі. Ня мела гэтая ідэя і падтрымкі і ў Расеі, у тым ліку і ад тых, хто адносіў сябе да дэмакратаў. Але ў пэўны момант нашыя памкненьні супалі з інтарэсамі ўсходніх суседзяў — і мы былі гатовыя да таго, каб скарыстаць спрыяльныя абставіны.[1] |
А раніцай 24 жніўня людзей на плошчы зноў сабралася некалькі тысячаў. Дэпутаты ішлі на сэсію ўздоўж транспарантаў з заклікамі пра адстаўку Дземянцея, пра забарону КПБ-КПСС, пра поўную незалежнасьць і выбары новага Вярхоўнага Савету. На плошчу вывелі прамую трансьляцыю, была і радыётрансьляцыя на ўсю Беларусь — і калі ў пачатку сэсіі дэпутацкая большасьць не пажадала ўключаць у парадак дня прапанову Апазыцыі БНФ пра незалежнасьць, мы ад мікрафонаў зьвярнуліся наўпрост да жыхароў Менску: прыходзьце, нам патрэбна вашая падтрымка! Праз гадзіну ўся плошча, здавалася, была запоўненая людзьмі. Але на наступны дзень, 25 жніўня, прыйшло людзей яшчэ болей — і гэты шум плошчы даходзіў праз вокны і дзьверы ў Авальную залю. Камуністы вельмі баяліся, што плошча сфармуе «нацыянальную гвардыю», якая ўвойдзе ў залю пасяджэньняў і падмацуе парлямэнцкія выступы дэпутатаў БНФ непарлямэнцкімі аргумэнтамі. |
У гісторыі 1991-шы застанецца годам, калі ажыцьцявіліся мары тых, чые выявы, магчыма, калі-небудзь зьявяцца ў фае Дому ўраду — Тадэвуша Рэйтана, Тадэвуша Касьцюшкі, Эміліі Плятэр, Кастуся Каліноўскага, стваральнікаў БНР ды іх паплечнікаў.... |
Разам з гэтымі людзьмі на плошчы нам пашэнціць вырашаць лёс Беларусі. І праз шмат гадоў мы зразумеем, што падзеі 1991 году — нягледзячы на ўсё, што здарыцца ў нашых лёсах пазьней — і былі ў нашым жыцьці самым галоўным.[1] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.