From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян дэ Брай (1627—1697) — галандскі мастак, пераважна партрэтыст, малявальшчык і гравёр, майстар штрыхавога афорту, дэкаратар інтэр’ера, мініяцюрыст і архітэктар. Прадстаўнік галандскага маньерызму XVII стагоддзі.
Ян дэ Брай | |
---|---|
Дата нараджэння | 1627[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1697[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Salomon de Bray[d] |
Маці | Anna Westerbaen[d] |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Жанр | партрэт |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў горадзе Харлем. Сын галандскага архітэктара і жывапісца Саламона дэ Брая. Родны брат двух мастакоў: Дзірка дэ Брая (1635—1694), жывапісца і гравёра, які пісаў нацюрморты з кветкамі і паляўнічымі трафеямі, і Іосіфа дэ Брая (? — 1664), таксама жывапісца, які працаваў у жанры нацюрморта.
Мастацкае рамяство асвойваў пад кіраўніцтвам бацькі, архітэктара і жывапісца, таксама пісаў вершы і нават надрукаваў зборнік вершаў у 1627 годзе. Сястра Яна дэ Брая была жонкай мастака Яна Лівенса. Гісторыкі сцвярджаюць, што Ян браў удзел у працы над заказамі бацькі падчас вучобы. У 1650 годзе, пасля заканчэння вучобы юнак пачаў працаваць у родным горадзе ў якасці мастака-партрэтыста.
Самы ранні малюнак Яна дэ Брая датуецца 1648 годам, а першая вядомая карціна была ім напісана ў 1650 годзе — «Партрэт дзяўчыны». Пасля смерці Верспронка ў 1662 годзе і Франса Халса ў 1666 годзе, Ян дэ Брай стаў вядучым партрэтыстам у Харлеме.
Шэраг карцін Яна дэ Брая дэманструе цікавасць да старажытнарымскай гісторыі і ўплыў прадстаўнікоў класіцызму XVII стагоддзя, магчыма, французскіх, напрыклад Сімона Вуэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.