канюшы літоўскі, намеснік полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Няміра (2-я пал. 14 ст. — 1422 або 1423) — літоўскі баярын, канюшы велікакняжацкі (зг. 1398), намеснік полацкі (зг. 1412—1413).
Ян Няміра | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне |
не пазней за 1400 |
Смерць |
не раней за 1422 |
Род | Неміровічы |
Жонка | Ганна[d][1] |
Дзеці | Ян Няміравіч[d], Мікалай Няміравіч[d], Андрэй Няміравіч[d] і Фёдар Няміравіч[d] |
Імя Няміра ад двухасноўнага стараславянскага імя *Ne-mirъ, якое аднаўляецца па адпаведных польскіх, чэшскіх, балгарскіх, рускіх антрапонімах[2]. Магчыма, гэта адзін з прыкладаў «рускіх» антрапанімічных сувязяў сярод літоўскай арыстакратыі. Выводзіў сябе з Уселюба, назва якога таксама адыменнага паходжання, ад імя тыпу «Усялюб». Удзельнічаў у пасольстве 1412 года ў Ноўгарад разам з Братошавым сынам Зяновіем, прадстаўніком праваслаўнага роду Братошычаў-Зяноўевічаў, вотчынныя землі якіх былі ў Мышы, таксама на Наваградчыне[3] .
Баярын Няміра (Nammyr) упершыню згаданы сярод сведак Салінскага дагавора (1398) як канюшы (marschalcus equorum; Pferdemarschalk) вялікага князя Вітаўта. Апошні раз згадваецца ў Мельнскай мірнай дамове 1422 года. Думаюць, што яго браты без імён згаданыя ў дакументах Віленска-Радамскай уніі (1401).
На пячатцы Яна Няміры, прывешанай да Мельнскай дамовы 1422 года, надпіс: «Johannis de Wselub». Яго сыны Андрэй і Мікалай таксама выводзілі сябе з Уселюба, таксама меў сыноў Яна, Фёдара (Федзьку), Якуба[3] .
Таксама нейкі баярын Няміра з хросным імем Ян (Iohannus) часта сустракаецца сярод сведак на дакументах 1404—1411 гадоў, магчыма, менавіта ён разам з Зіновіем Братошычам правіў у 1412 годзе пасольства Ягайлы, Вітаўта і Лугвена ў Ноўгарад па справах вайны з лівонскімі немцамі.[4]
А король Ягаило и Витовтъ и Лугвенъ въскинуша грамоты възметныи к Новугороду генваря въ 2, а рекъ тако король и Витовтъ, что: «были есте намъ нялися: сложать ли Нҍмци намъ, и вамъ было Нҍмцом також сложити, а с нами за одино стати и закрҍпитися на обҍ сторонҍ в запасъ; а что бы то ся пригодило, а ино бы с того ничего не было. И мы пакъ посылалҍ бояръ своих, Немира и Зҍновья Братошичя, стоите ли в том словҍ въ прежреченом; и вы Немиру отвҍчалҍ: не можеть Новъгород того учинити, какъ есме с Литовьскымъ мирни, такъ есме и с Нҍмци мирны. Мы князя Лугвеня вывелҍ от вас к собҍ, а с Нҍмци есме миръ вҍчныи взялҍ, и съ Угры и со всими нашими граничникы мирны есме; а вы слова своего забывъ, и не издержалҍ, какъ были есте намъ нялися. А еще ваши люди намъ лаялҍ, нас беществовалҍ и соромотилҍ, насъ погаными звалҍ; а над то надо все нашего ворога Юрьева Святославлича сына Федора принялҍ есте».[5]
Імаверна, згаданы між 1404—1412 гадамі, Ян Няміра ў 1413 ужо як намеснік полацкі прыняў пры Гарадзельскай уніі (1413) ад біскупа кракаўскага Войцеха Ястрабца герб «Ястрабец».[6] Пячатку з гэтым гербам і легендай + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x Ян Няміра як адзін са сведак з польска-літоўскага боку прывесіў да дакументаў Мельніцкага міру (1422).[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.