From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Барысавіч Жалезка або Юрась Жалезка (нар. 1961[удакладніць]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчык, паэт.
Юрый Барысавіч Жалезка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1961 |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў (1983[удакладніць]) з чырвоным дыпломам, паўгода вучыўся ў французскім Грэноблі[1].
Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1983—1984)[2].
Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, на пераклад мастацкай літаратуры пераключыўся толькі ў 2000-я гады[1].
Мовамі зацікавіўся ў 9-м класе, за школьныя гады вывучыў англійскую і нямецкую. У інстытуце вывучаў англійскую, французскую і італьянскую, пачаў вывучаць і іншыя мовы. Ведае 18 моў[удакладніць], з іх 10 досыць добра і 8 горш, у т.л. англійская, галандская, іспанская, італьянская, кітайская, латышская, літоўская, нарвежская, нямецкая, партугальская, польская, руская, украінская, французская, шведская і эсперанта.[1]
Студэнтам пазнаёміўся з перакладчыкам Васілём Сёмухам. Звярнуўся да перакладаў мастацкай літаратуры толькі ў 2000-я гады. Імкнецца перакладаць з моў, з якіх на беларускую перакладаюць не часта, таму, пакінуўшы па-за ўвагай нямецкую і французскую, канцэнтруецца на шведскай, іспанскай і нарвежскай.[1]
Аўтар зборніка вершаў для дзяцей «Малюнак» (1999). Пераклаў паасобныя творы Густава Адольфа Бекера , Вольфганга Бохерта , Сіва Відэрберга , Віктора Гюго, Генры Лангфела, Астрыд Ліндгрэн, Жака Прэвера, Роберта Фроста, Кена Хенслі і інш., а таксама нарвежскія народныя казкі.[1]
Плануе перакласці трэцюю частку «Малога і Карлсана-з-даху» Астрыд Ліндгрэн, «Прыгоды Тома Соера» Марка Твэна, «Апавяданні пра жывёл» Эрнеста Сетан-Томпсана, «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса, казкі Ганса Крысціяна Андэрсена, а з французскай — «Краіна, у якую ніколі не патрапіш» Андрэ Датэля.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.