кароль Англіі (978—1013, 1014—1016) From Wikipedia, the free encyclopedia
Этэльрэд Неразумны (стар.-англ.: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Англіі 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Сын Эдгара і Эдзьфрыды. Быў абвешчаны каралём Англіі пасля забойства свайго зводнага брата Эдуарда.
Этэльрэд II Неразумны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Æðelræd II Unræd | |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 14 красавіка 979 | ||||||
Папярэднік | Эдуард Мучанік | ||||||
Пераемнік | Свен Вілабароды | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Свен Вілабароды | ||||||
Пераемнік | Эдмунд II | ||||||
Нараджэнне |
каля 967 |
||||||
Смерць |
23 красавіка 1016[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Уэсекская дынастыя | ||||||
Бацька | Эдгар[3] | ||||||
Маці | Эльфрыда[d][3] | ||||||
Жонка | Эльфгіфу Ёркская[d][3][4] і Эма Нармандская[3][4] | ||||||
Дзеці | Æthelstan Ætheling[d][5][3], Эдмунд Жалезнабокі[3], Eadred Ætheling[d][5], Eadwig Ætheling[d][5], Эдуард Спаведнік[5][3], Альфрэд Этэлінг[5][3], Гадгіфу Англійская[d][5][3], Edgar[d][5], Edward[d][5], Ecgberht (?)[d][5], Eadgyth[d][5][3], Ælfgifu[d][5], Wulfhild[d][5], unknown daughter (?)[d][5] і unknown daughter2 (?)[d][5] | ||||||
Веравызнанне | халкідонства[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіраванне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасцю сутычак з вікінгамі. У дзень святога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Англіі. Гэта прывяло да нападу з боку Свена Вілабародага, які ў перыяд з 1003 па 1007 гады здзейсніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свен атрымаў адступныя і напады скончыліся да 1013 года, калі дацкі конунг захапіў анлійскі прастол. Этэльрэд збег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свен сканаў, і Вітэнагемот зноў абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флот абвясціў каралём Кнуда, сына Свена, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.
У Этэльрэда было не менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, атрымаў трон у спадчыну. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандскай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдуард Спаведнік, таксама быў абраны каралём Англіі. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменнік Эмы і кузен Эдварда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як абгрунтаванне прэтэнзій на англійскую карону.
У сучаснай англійскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаанглійскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэнні з такой мянушкай было проста гульнёй слоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.