From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрых Альфрэд «Бубі» Гартман (ням.: Erich Alfred Hartmann; 19 красавіка 1922 — 20 верасня 1993) — нямецкі лётчык-ас, лічыцца найбольш паспяховым пілотам-знішчальнікам за ўсю гісторыю авіяцыі. Пазыўны Карая 1.
Эрых Гартман | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Erich Alfred Hartmann | |||||
Мянушка | Bubi | ||||
Дата нараджэння | 19 красавіка 1922 | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 20 верасня 1993 (71 год) | ||||
Месца смерці | |||||
Грамадзянства | |||||
Прыналежнасць |
Веймарская рэспубліка (да 1933), Трэці рэйх (да 1945), ФРГ |
||||
Род войскаў | Люфтвафэ | ||||
Гады службы | 1941—1970 | ||||
Званне |
Маёр ( вермахт) Палкоўнік ( бундэсвер) |
||||
Часць | JG 52, JG 53 і JG 71 | ||||
Бітвы/войны |
|
||||
Узнагароды і званні |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У ходзе Другой сусветнай вайны ён здзейсніў 1525 баявых вылетаў, атрымаўшы 352 паветраныя перамогі (з іх 345 над савецкімі самалётамі) у 825 паветраных баях. За невялікі рост і маладжавы выгляд атрымаў мянушку Bubi — малы.
Будучы ў даваенны час пілотам планёра, Гартман уступіў у шэрагі люфтвафэ ў 1940 годзе, а ў 1942 годзе скончыў курсы падрыхтоўкі пілотаў. Неўзабаве ён быў накіраваны ў 52-ю знішчальную эскадру (ням. Jagdgeschwader 52) на ўсходні фронт, дзе трапіў пад апеку вопытных пілотаў-знішчальнікаў люфтвафэ. Пад іх кіраўніцтвам Гартман развіваў свае навыкі і тактыку, 25 жніўня 1944 года атрымаў Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з дубовым лісцем, мячамі і брыльянтамі, за 301-ю пацверджаную паветраную перамогу.
Сваю 352-ю і апошнюю перамогу ў паветры Эрых Шартман здзейсніў 8 мая 1945 года. Гартман, а таксама вайскоўцы з JG 52 здаліся амерыканскім войскам, але былі перададзеныя Чырвонай Арміі. Абвінавачаны ў ваенных злачынствах і асуджаны да 25 гадоў зняволення ў лагерах строгага рэжыму, Гартман правёў у іх 10 з паловай гадоў, да 1955 года. У 1956 годзе ён далучыўся да перабудаванага люфтвафэ Заходняй Германіі і стаў першым камандзірам эскадры JG 71 «Рыхтгофэн». У 1970 годзе ён сышоў з войска, шмат у чым з-за непрымання ім амерыканскага знішчальніка Lockheed F-104 Starfighter, якім тады ўкамплектоўваліся войскі ФРГ, і пастаянных канфліктаў з вышэйстаячымі начальнікамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.